viasna on patreon

Кіраўніку “Жалезнага ваўка” Андрэю Мікалаеву адмовілі ў памяшканьні

2009 2009-06-02T17:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ubon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аднаго з кіраўнікоў Наваполацкага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Жалезны воўк”, які дзейнічаў пры мясцовым Цэнтры пазашкольнай адукацыі Андрэя Мікалаева запрасілі ў аддзел адукацыі, дзе  ў катэгарычнай форме патрабавалі ў тэрміновым парадку вызваліць памяшканьне, дзе ён працаваў з праблемнымі падлеткамі, патлумачыўшы пры гэтым, што кантракт з ім наўрад ці будзе працягнуты. Прычыны такога рашэньня краязнаўцу і гісторыку не патлумачылі.

Як стала вядома праваабаронцам, Андрэй Мікалаеў і раней выклікаў у кіраўніцтва аддзела адукацыі раздражненьне сваёй пазіцыяй у дачыненьні да беларускай мовы і гістарычнай спадчыны.

Праваабаронцы лічаць, што канчатковай адмовай у працы Андрэю Мікалаеў стаў факт ягонага ўдзелу ў сходзе заснавальнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”  29 сакавіка, пра які даведаліся ў Наваполацку. Непрацягваньне працоўнага кантракту можна расцэньваць як перасьлед актывіста з боку мясцовых уладаў.

Нагадаем, што Творчае аб’яднаньне “Жалезны Воўк” было  створана ў 1997 годзе як клуб гістарычнай рэканструкцыі. Наведвальнікі клуба  ўдзельнічалі ў рыцарскіх фэстах, тэатральных пастаноўках,  арганізавалі некалькі мастацкіх выстаў, прымалі ўдзел у здымках кінафільмаў “Вока за вока” і “Ворагі”, неаднаразова выступалі за мяжой.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства