У Менску за расцяжку супраць абортаў затрыманыя актывісты БХД
Актывісты маладзёвай фракцыі “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” Любоў Каменева, Ірына Губская і Зміцер Тамковіч былі затрыманыя супрацоўнікамі службы бяспекі прэзідэнта, а потым перададзеныя нараду міліцыі. Маладыя хрысьціянскія дэмакраты хацелі нагадаць мінчанам пра тое, што сёння адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей, і прыцягнуць увагу да праблемы абортаў у Беларусі.
Любоў Каменева, Ірына Губская і Зміцер Тамковіч збіраліся вывесіць расцяжку з надпісам “Дзякуй Богу! Твая маці не зрабіла аборт...” над праспектам Пераможцаў. Зазначым, што тут праходзіць штодзённы шлях на працоўнае месца прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.
- Актывісты БХД нават не паспелі разгарнуць расцяжку, як да іх падыйшлі людзі ў цывільным. Хутчэй за ўсё, гэта былі супрацоўнікі службы бяспекі прэзідэнта, - распавёў прэсавай службе “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” прадстаўнік БХД Дзяніс Кобрусеў. – Потым яны былі перададзеныя нараду міліцыі, які павёз іх у Цэнтральны РАУС.
Нагадаем, сёння ў Мінску і рэгіёнах БХД пачынае тыднёвую серыю акцыяў у абарону сямейных каштоўнасцяў.