У Крупскім раёне знішчаны крыж, усталяваны ў памяць рэпрэсаваных
https://spring96.org/be/news/28606
2009
2009-06-01T10:31:00+0300
2009-06-01T10:31:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Нават тыдзень не прастаяў трохметровы драўляны шасціканцовы крыж на могілках каля вёсак Вялікія і Малыя Жаберычы Крупскага раёна ў памяць 55 ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Ён быў вырваны і звезены ў невядомым кірунку.
Як паведамляе арганізацыя "Беларуская нацыянальная памяць", следчыя пракуратуры апытвалі мясцовых жыхароў наконт людзей, што прывезлі і ўсталявалі крыж.
Нагадаем, каля 15 грамадскіх актывістаў усталявалі крыж 23 траўня. На ім была ўмацаваная памятная шыльда з прозвішчамі рэпрэсаваных. Спіс пачынаўся імем і графічным малюнкам партызанскага камандзіра Юркі Моніча, які ў 1919-1924 гг. кіраваў у тых мясцінах антыбальшавіцкім рухам.