viasna on patreon

Швэды заступіліся за “Вясну”

2009 2009-06-01T15:56:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shwed_inicyjatyva_demakratyji_i_pravah_chalaveka.jpg

Швэдзкая ініцыятыва Östgruppen, якая выступае за разьвіцьцё дэмакратыі і правоў чалавека ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, асудзіла адмову беларускіх уладаў зарэгістраваць праваабарончы цэнтар “Вясна”. Як вынікае з заявы Östgruppen для прэсы, швэдзкія праваабаронцы патрабуюць ад палітычнага кіраўніцтва сваёй краіны і ЭЗ рэагаваць на гэтую адмову больш энэргічна.

Як заявіў старшыня Östgruppen Марцін Угла, “рашэньне беларускіх уладаў — гэта палітычнае рашэньне, яно сьведчыць пра тое, што рэжым ня мае намераў дэмакратызаваць Беларусь”.

Паводле ягоных слоў, “такія дзеяньні беларускіх уладаў і Швэцыя, і ЭЗ павінны асуджаць. У Менску павінны ведаць, якія практычныя наступствы можа выклікаць з боку эўрапейскіх краін падобная палітыка. Калі ў красавіку кіраўніцтва ЭЗ вырашыла паслабіць санкцыі супраць Беларусі, яно ўсё ж адзначыла, што падобнае рашэньне ў любы момант можа быць перагледжана пры пагаршэньні сытуацыі ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека”.

Як вынікае з заявы швэдзкіх праваабаронцаў, беларускі рэжым пакуль прадэманстраваў толькі касмэтычныя зьмены ў гэтым кірунку. У Беларусі па-ранейшаму не ў пашане ні свабода слова, ні свабода грамадзкіх аб’яднаньняў.

Паводле Марціна Углы, выпадак з цэнтрам “Вясна” — сьведчаньне такой палітыкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства