viasna on patreon

Артуру Фінькевічу пагражаюць фізічнай расправай

2009 2009-05-26T17:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/a_finkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Артур Фінкевіч

Артур Фінкевіч

Сёння моладзевы лідар Артур Фінькевіч накіраваў у пракуратуру Заводскага раёну Менску заяву з просьбай правесці праверку, устанавіць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія тэлефанавалі і пагражалі яму фізічнай расправай.

 

Са словаў Артура Фінькевіча, двойчы за апошнія некалькі дзён яму тэлефанавалі невядомыя асобы. Абедзьве размовы цягнуліся не больш за паўхвіліны.

 

Увечары 22 траўня тэлефанаванне ад абанента, нумар якога не вызначыўся, раздалося на мабільны Фінькевіча.  

 

“Ён удакладніў, ці я гэта, а пасля запытаўся, ці памятаю я, як зімой мяне вывозілі ў лес, і  параіў падумаць, што я цяпер раблю”, - распавядае А. Фінькевіч.

 

У другі раз, раніцай 25 траўня, невядомы размаўляў з Фінькевічам па хатнім тэлефоне.   

 

“Мне таксама не прадставіліся і спыталі, ці хачу я зноўку стаць зоркай Радыё “Свабода”, адзначыўшы пры гэтым, што са мной хутка сустрэнуцца”, - кажа Артур.

 

Абедзьве размовы цягнуліся не больш за паўхвіліны.

 

“Я не выключаю, што гэта непасрэдна звязана з маёй грамадска-палітычнай дзейнасцю. Улічваючы акалічнасці майго гвалтоўнага выкрадання і збіцця невядомымі, што адбылося 19 снежня, я ўспрымаю сказанае мне як рэальныя пагрозы фізічнай расправы нада мной”, - адзначыў моладзевы лідар.

 

Нагадаем, што 19 снежня 2008 году Артур Фінькевіч быў схоплены невядомымі асобамі і вывезены ў Стаўбцоўскі раён Менскай вобласці. Пры гэтым яго моцна збілі, адабралі мабільны тэлефон і пашкодзілі вопрадку. Невядомыя пакінулі Артура ў лесе і ён вымушаны быў дабірацца да дому на папутных машынах. Па заяве Фінькевіча Першамайскім РУУС Менску была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 КК Рэспублікі Беларусь. На дадзены момант гэтыя справа прыпыненая і знаходзіцца ў вытворчасці Першамайскага РУУС Менску.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства