viasna on patreon

Пракуратура прызнала парушэнне заканадаўства супрацоўнікамі міліцыі

2009 2009-05-25T15:13:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg

Пра гэта паведамляецца ў адказе пракуратуры Клецкага раёну на заяву Сяргея Панамарова.

 

Актывіст Руху Сяргей Панамароў быў абураны дзеяннямі міліцыянтаў, якія затрымалі журналістак БАЖу за тое, што яны ажыццяўлялі відэаздымку ў цэнтры Клецка, і забрали апаратуру. Актывіст напісаў заяву ў пракуратуру з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў Клецкага РАУС за “сілавы захоп” мірных грамадзян.

 

Следчы пракуратуры Клецкага раёну сп. Канапацкі ў сваім адказе актывісту Руху прызнае, што супрацоўнікі Клецкага РАУС, затрымліваючы журналістаў, дапусцілі істотныя парушэнні нормаў заканадаўства і ў дзеяннях міліцыянтаў ёсць усе прыкметы дысцыплінарнага праступка.

 

Так, супрацоўнікі Клецкага РАУС здзейснілі шэраг парушэнняў адміністрацыйна-працэсуальнага заканадаўства Беларусі, у сувязі з чым пракурор Клецкага раёна зрабіў прадстаўленне з патрабаваннем прыцягнуць вінаватых да дысцыплінарнай адказнасці.

 

Тым не менш, у сваёй пастанове следчы адзначае, што падставаў для узбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў, як прасіў Сяргей Панамароў, няма, бо ў іх дзеяннях адсутнічаюць прыкметы крымінальнага злачынства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства