viasna on patreon

У Лідзе асудзілі ўдзельнікаў антыядзернай акцыі

2009 2009-05-25T14:34:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bunko1.jpg

Сёньня ў Лідзе Ганна Бунько пакарана штрафам памерам дзьве базавыя велічыні, а Яўген Руды папярэджаны судом. Раней за ўдзел у гэтай жа акцыі, якая адбылася 25 красавіка, быў асуджаны на адны суткі зьняволеньня Яўген Скрабец. Ганна Бунько распавяла, што супраць іх сьведчылі два міліцыянты. Падзеяў яны не сказілі — распавядалі, як было насамрэч. Судзьдзя, са слоў Ганны Бунько, выслухаўшы бакі, найперш павучыў маладзёнаў маралі: маўляў, можаце папсаваць сваё жыцьцё.

Бунько: “Ён прыгадаў нам выпадак падчас падзеяў у Маскве на пачатку 90-х, калі трое падлеткаў загінулі, абараняючы Белы дом — кінуліся пад танкі. І, маўляў, бачыце, як бывае — за што гэтыя дзеці аддалі свае жыцьці? Іх папомнілі два гады і забыліся ўсе, акрамя родных”.

Ганну Бунько, актывістку “Маладога фронту”, судзьдзя аштрафаваў на дзьве базавыя велічыні, а Яўгена Рудога, сябру “Еўрапейскай Беларусі”, папярэдзіў, улічыўшы тое, што ён -- навучэнец каледжа.

Руды: “Ён сказаў, што я яшчэ малады і таму на першы раз мяне папросту папярэджваюць”.

Нагадаю, што ўдзельнікі акцыі былі затрыманыя ў Лідзе 25 красавіка. Яны хадзілі па вуліцах горада з расьцяжкай “Не — новаму Чарнобылю!” і раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра небясьпеку будаўніцтва АЭС у Беларусі. Частка твару ў іх была прыкрытая павязкамі.

Актывістаў затрымалі і даставілі ў Лідзкі РАУС. Былі складзены адміністрацыйныя пратаколы аб парушэньні вызначанага парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Пасьля 22:00 Ганну Бунько і Яўгена Рудога адпусьцілі, а Яўгена Скрабца пакінулі ў сьледчым ізалятары. Назаўтра яго асудзілі на адны суткі і выпусьцілі адразу з залі суду.

Актывіст грамадзкай ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства” Іван Крук кажа, што апошнім часам ніякіх новых акцый у іх не праводзіцца, няма і сьвежых нумароў “Астравецкага весьніка”. Але, з другога боку, як ён кажа, і размовы пра будаўніцтва АЭС у Астраўцы прыціхлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства