viasna on patreon

Эўразьвяз заклапочаны сытуацыяй са СМІ ў Беларусі

2005 2005-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Ціск на СМІ ў Беларусі ёсьць пытаньнем нашай вялікай заклапочанасьці”, – заявіла камісар Эўразьвязу Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

Кіраўніцтва Эўразьвязу зацікаўленая ў дэмакратызацыі Беларусі і доступе ягонага насельніцтва да альтэрнатыўнай афіцыйнай прапагандзе інфармацыі.Па звестках Радыё Свабода, 9 верасьня прэсавая служба Эўракамісіі абвясьціла пра новы конкурс праектаў вяшчаньня на Беларусь.

Нагадаем, што папярэдні, першы тэндэр вяшчальных радыёпраектаў выйграла нямецкая станцыя "Deutsche Welle", якая ў хуткім часе пачне свае праграмы на Беларусь.

Камэнтуючы падтрымку Брусэлем гэткіх інфармацыйных праектаў, камісар Эўразьвязу Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла: "Я шчыра прысьвячаю сябе дапамозе людзям у Беларусі. Сытуацыя з правамі чалавека ў гэтае краіне пагаршаецца. І калі Беларусь хоча знайсьці шлях да дэмакратыі, яе людзям патрэбны доступ да незалежных СМІ. Недахоп свабоды слова, ціск на незалежныя СМІ, усё гэта ёсьць пытаньнем для вялікай заклапочанасьці, і Эўрапейская Камісія разглядае гэта як прыярытэтную праблему".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства