Суд разгледзіць скаргу Івана Шылы 4 чэрвеня
https://spring96.org/be/news/28488
2009
2009-05-20T17:30:28+0300
2009-05-20T17:30:28+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/i_shyla.jpg
Скарга вайскоўца Івана Шылы аб незаконным прызыве ў войска будзе разгледжаная Салігорскім раённым судом 4 чэрвеня, паведаміў бацька хлопца Ўладзімір Шыла. Пачатак аб 11:00. Суддзя — сп.Самойлік.
Скарга была накіраваная амаль адразу па прызыве, але доўга перакідвалі з адной інстанцыі ў другую. Доўгі час яна знаходзіла ў Беларускім вайсковым судзе, але потым яе зноў накіравалі ў Салігорск.
Аналагічныя скаргі Франака Вячоркі і Змітра Хведарука задаволеныя не былі.