Партыя свабоды і прагрэсу ў чацвёрты раз падала дакументы на рэгістрацыю
https://spring96.org/be/news/28478
2009
2009-05-18T14:10:00+0300
2009-05-18T14:10:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/minjust.jpg
Пра гэта паведаміў старшыня партыі Ўладзімір Навасяд.
Устаноўчы з'езд прайшоў 18 красавіка ў Магілёве. У ім узялі ўдзел 73 дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. На з'ездзе было абрана кіраўніцтва партыі, прыняты статут, зацверджана праграма дзейнасці.
Папярэднія тры разы Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі з-за “неадпаведнасцяў устаноўчых дакументаў дзейнаму заканадаўству", з прычыны парушэння парадку стварэння партыі і з-за неадпаведнасцяў, выяўленых у пратаколах па вылучэнні дэлегатаў на ўстаноўчы з'ед.