viasna on patreon

Мікалая Аўтуховіча пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу МУС

2009 2009-05-19T17:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Сёння, 19 траўня, Мікалаю Аўтуховічу паведамілі, што яго пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Пра гэта распавёў адвакат Павел Сапелка пасля сустрэчы са сваім падабаронным у следчым ізалятары.

- Сёння падчас маёй сустрэчы з Мікалаем Аўтуховічам яму паведамілі пра тое, што ён пераводзіцца ў Рэспубліканскую бальніцу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Гэта азначае, што стан яго здароўя пагоршыўся да той ступені, якая робіць немагчымым яго ўтрыманне ў следчым ізалятары, нават ва ўмовах санчасткі, - сказаў Павел Сапелка.

Па словах адваката, нягледзячы на складаную сітуацыю са здароўем, Мікалай Аўтуховіч працягвае галадоўку і спыняць яе збіраецца толькі пасля выканання яго патрабаванняў.

Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў следчым ізалятары з 8 лютага 2009 года па абвінавачванні ў падпале маёмасці ў 2005 годзе. Разам з ім па такім жа абвінавачванні арыштаваныя Юры Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка.

Адвакат Сапелка нагадаў, што ў якасці патрабаванняў Аўтуховіча  - або змена меры стрымання абвінавачаным па дадзенай справе, або завяршэнне расследавання ў самыя кароткія тэрміны і накіраванне справы ў суд.

Як адзначыў Павел Сапелка, рэакцыя на патрабаванні Мікалая Аўтуховіча пакуль адсутнічае: ні на адну са скаргаў ці хадайніцтваў адказу пакуль атрымана не было.

Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч 16 красавіка абвясціў галадоўку, паколькі лічыць сябе невінаватым. Галадоўка з'яўляецца адзінай законнай ва ўмовах турмы мерай, на якую мог пайсці абвінавачаны, пратэстуючы супраць беззаконня і самаўпраўнасці следчых органаў, адсутнасці пракурорскага нагляду за ходам расследавання яго справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства