viasna on patreon

Скаргу Вадзіма Канапацкага разгледзяць у Цэнтральным РУУС

2009 2009-05-19T11:38:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Незаконна затрыманы 7 траўня намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі атрымаў адказ на скаргу, якую ён падаваў у Пракуратуру Цэнтральнага раёна горада Менска на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да сваёй асобы.

 

Вадзім Канапацкі быў затрыманы двума супрацоўнікамі міліцыі на праспекце Машэрава, каля Акадэміі МУС. Яму было патлумачана, што ён затрыманы для ўстанаўленьня асобы, хаця пры Вадзіме быў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

 

У скарзе Вадзім Канапацкі патрабаваў правесьці праверку па факце яго затрыманьня, даць прававую ацэнку дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі і прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у яго незаконным затрыманьні.

 

Разгледзіўшы скаргу Вадзіма Канапацкага, Пракуратура Цэнтральнага раёна адмовілася яе разглядаць і накіравала для разгляду начальнік Цэнтральнага РУУС гарада Менска Сінякову В.А.

 

Камэнтуе Вадзім Канапацкі: «Дадзеныя дзеяньні пракуратуры зьяўляюцца чарговым фактам, які пацьвярджае прывіднасьць так званай лібэралізацыі. Пракуратура, адной з асноўных функцый якой ёсьць надзор за выкананьнем законнасьці, фактычна адмежавалася і ня выканала ніводнага з патрабаваньняў, указаных у заяве. Мы бачым, што органы ўлады па сваім жаданьні могуць выконваць законы ці нет. На фоне такіх вольных дачыненьняў з заканадаўствам, мне як эканамісту, забаўна назіраць за заклікамі чыноўнікаў пра прыцягненьне інвэстыцыяў. Ніводзін нармалёвы інвэстар ня будзе рызыкаваць сваімі грашыма, ведаючы, што ў яго няма законных спосабаў адстаяць свае правы супраць дзяржаўнай машыны».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства