viasna on patreon

Прызначаная дата суду над праваабаронцай Тамарай Шчапёткінай

2009 2009-05-18T15:36:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svechka1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Разгляд адміністрацыйнай справы бярозаўскай актывісткі і праваабаронцы Тамары Шчапёткінай прызначаны ў судзе Бярозаўскага раёна на 16 гадзін 20 траўня. Актывістку  вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства (частка 1 артыкула 23.34. КаАП РБ).

Нагадаем,  26 красавіка У Бярозе пад час правядзення традыцыйнай акцыі “Свечка памяці”, прысвечанай гадавіне чарнобыльскай трагедыі, Тамара Шчапёткіна была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі.

Акцыя “Свечка памяці” ладзіцца ў Бярозе восьмы раз і ніколі не ўзгаднялася  з чыноўнікамі, бо яе фармат, як лічаць правабаронцы,  не падпадае пад заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства