viasna on patreon

Затрыманьні ў Дзень Салідарнасьці 16 траўня

2009 2009-05-18T15:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/solidarnosty_16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 траўня пасьля акцыі, прысвечанай Дню салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску,  пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў падземным пераходзе ўдзельнікаў акцыі: Аляксея Вяргейчыка, Паўла Кур’яновіча, Вікторыю Ладзіс, Уладзімера Яроменку, Багуслава Равякова. Пасьля праверкі асабістых рэчаў у актывістаў перапісалі прозвішчы і адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

 

У той жа дзень у Ваўкавыску міліцыянты затрымалі восем удзельнікаў акцыі салідарнасьці з мясцовым прадпрымальнікамі Міколам Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімерам Асіпенкам.

 

Затрыманыя – актывісты з Гародні і Ваўкавыску: Юрый Істомін, Зміцер Бандарчук, Аляксандра Васілевіч, Алег Калінкоў, Міхаіл Ладуцька, Андрэй Ігнацюк, Павел Драчоў, а таксама праваабаронца з Ваўкавыску Віталь Гуляк.

На ўсіх затрыманых былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства