viasna on patreon

Затрыманыя Максім Вінярскі, Аляксей Янушэўскі, Ягор Варапаеў і Аляксандр Лазар таксама на волі (Абноўлена)

2009 2009-05-14T19:53:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mzn_15.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота mfront.net

фота mfront.net

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу пад час правядзеньня маршу "За Незалежнасьць!" на Кастрычніцкай плошчы. Аляксей Янушэўскі быў затрыманы па сканчэньні акцыі. Калі Янушэўскі сядаў ў аўтобус № 100, яго прыпынілі супрацоўнікі АМАПу і затрымалі. Варапаеў Ягор і Аляксандр Лазар былі затрыманыя каля Ўправы БНФ.

Усе чацьвёра вызваленыя з пастарунку.

* * *

У акцыі прымала ўдзел каля сотні чалавек. Як паведамляе "Наша Ніва", на плошчы прысутнічаў намеснік начальніка менскай міліцыі Леанід Фармагей, які даваў загады сваім падначаленым. Удзельнікаў маршу АМАП спрабаваў выціснуць з плошчы, але моладзь пасела на асфальт. Калі ж удзельнікі акцыі памкнуліся ў бок плошчы Незалежнасьці, АМАП перагарадзіў дарогу і ўзяў удзельнікаў у кола, забраў расьцяжку і сьцягі. З боку АМАПу прымянялася фізічная сіла. 

Аляксей Янушэўскі быў затрыманы па сканчэньні акцыі. Калі Янушэўскі сядаў ў аўтобус № 100, яго прыпынілі супрацоўнікі АМАПу і затрымалі, даставілі ў Цэнтральны РУУС Менску.

Адпушчаны праз паўгадзіны без складаньня пратакола правапарушэньня.

Як паведамляе грамадзкая актывістка Наста Лойка, у Цэнтральным РУУС зараз, знаходзіліся яшчэ тры чалавекі: Максім Вінярскі, Ягор Варапаеў з Асіповічаў і Аляксандр Лазар з Магілёва. Варапаеў Ягор і Аляксандр Лазар былі затрыманыя каля Ўправы БНФ, дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС, вызваленыя прыкладна праз паўгадзіны. Ва ўсіх затрыманых узялі адбіткі пальцаў і паставілі на фота-відэа-ўлік.    

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства