Затрыманыя перад акцыяй актывісты адпушчаныя без складання пратаколаў
https://spring96.org/be/news/28411
2009
2009-05-14T19:39:12+0300
2009-05-14T19:39:12+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mzn_14.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманыя напярэдадні акцыіпяцёра актывістаў - маладафронтаўцы Павел Кур’яновіч, Валеры Мацкевіч, Яўген Скрабец, моладзевая актывістка Вольга Жураўлёва і актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Алеся Якубоўская - знаходзіліся ў Кастрычніцкім РУУС Менску. Усе пяцёра адпушчаныя без складаньня пратаколаў.
“Усе пяцёра знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС, пратаколы не складаюцца, супрацоўнікі міліцыі абяцаюць хутка адпусьціць затрыманых”, -- паведамляла раней грамадзкая актывістка Наста Лойка.
Актывісты знаходзіліся ў пастарунку каля 3 гадзінаў.
Нагадаем, што адзін з іх, затрыманы ўчораПавел Кур’яновіч, сёньня быў аштрафаваны на 10 базавых велічыняў за распаўсюд налепак з запрашэньнем прыйсьці на марш "За Незалежнасьць!".