viasna on patreon

Паўла Кур’яновіча суд пакараў штрафам

2009 2009-05-14T17:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurjanovich_p.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Сёння, 14 траўня, суд Першамайскага раёну Менску аштрафаваў актывістам “Маладога Фронту” Паўла Кур’яновіча на 10 базавых велічыняў. Маладафронтаўца прызналі вінаватым у адміністратыўным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП РБ - парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

 

Павал Кур’яновіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 12 траўня на праспекце Незалежнасці. Падчас затрымання ў яго знайшлі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам прыйсці на Марш “За незалежнасць!”, запланаваны на сёння, 14 траўня. Разам з Кур’яновічам была затрыманая актывістка арганізацыі Вікторыя Ладзіс.

 

Маладафронтаўцаў даставілі ў РУУС Першамайскага раёна. На Кур’яновіча склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Да суду актывіст знаходзіўся ў РУУС.

 

Непаўнагадовую Вікторыя Ладзіс праз тры гадзіны адпусцілі без складання пратаколу.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства