viasna on patreon

Русіфікацыя школьнага навучаньня ў Беларусі працягваецца

2005 2005-09-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Навучэнцам гімназіі-каледжу мастацтва імя Ахрэмчыка, якая дагэтуль была беларускамоўнай, паведамілі, што ў новым навучальным годзе асобныя дысцыпліны пачнуць выкладаць па-расейску. У прыватнасьці, было абвешчана, што няма грошай на набыцьцё беларускамоўнага падручніка матэматыкі. Падобная навіна абурыла ня толькі гімназістаў, але і многіх бацькоў. Напярэдадні навучэнцы напісалі ліст у адміністрацыю гімназіі з прапановай адмовіцца ад абедаў, каб на заашчаджаныя сродкі купіць беларускія кнігі.

З трыццаці вучняў 10 клясы толькі адзін не падпісаўся пад лістом на імя дырэктаркі Людмілы Шахавай з просьбай вярнуць выкладаньне матэматыкі на роднай мове.

Прадстаўніца бацькоўскага камітэту Валянціна Лойка апавядае, што спроба русіфікацыі навучальнага працэсу характэрная ня толькі для гэтай гімназіі: “Справа ня ў тым, што падручнікаў няма. Магчыма, гэта проста нагода адмовіцца ад беларускай мовы ўвогуле, вось што. Я ўжо цікавілася — такая самая сытуацыя і ў 26-й мастацкай школе, але калі там нічога не тлумачаць, проста кажуць, што пераходзім на расейскую мову, то ў нас яшчэ крыху баяцца адназначна канстатаваць, таму ўсё робіцца проста для адводу вачэй. А што да ліста, то мне здаецца, што гэта такое дзіцячае “ёрнічаньне” — маўляў, адмовімся ад абедаў, калі ў вас няма грошай. Каб сапраўды не было сродкаў на падручнікі, мы б сабралі ў бацькоў грошы і гэтыя падручнікі набылі”.

Дырэктарка гімназіі Людміла Шахава аднак запэўніла, што адміністрацыя знойдзе спосаб вярнуцца да выкладаньня па-беларуску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства