viasna on patreon

Дубскага будуць судзіць заўтра

2009 2009-05-11T07:57:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dubski2.jpg
фота Нашай Нівы

фота Нашай Нівы

Па папярэдняй інфармацыі, разгляд адміністрацыйнай справы над Арцёмам Дубскім адбудзецца ў аўторак, 12 траўня.

 

Сябру незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” затрымалі ў Асіповічах 10 траўня разам з ягонай сяброўкай Тацянай Касінчук.

 

Іх зьвінавацілі ў тым, што яны пісалі на сьцяне “Свабоду Аўтуховічу”. Міліцыянты склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкулу “дробнае хуліганства”.

 

Дубскі разам з разам з паплечнікамі трымае галадоўку на знак салідарнасьці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства