viasna on patreon

Маладафронтаўцаў будуць судзіць за “Школу для ўсіх”

2009 2009-05-08T16:14:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcyja_shkola.jpg

7 траўня удзельнікаў акцыі “Школа для ўсіх” наведалі супрацоўнікі міліцыі і ўручылі ім новыя павесткі ў суд. Такім чынам судовае паседжаньне перанесена з 8 траўня на аўторак 12 траўня.

 

Судзіць будуць затрыманых пад час акцыі Хрысьціну Самойлву, Глеба Сноркіна і Ільлю Нагорнага. Цягам месяцу адміністратыўнымі камісіямі райвыканкаму мусяць быць разгледжаны справы непаўнагадовых Ільлі Шыла і Насты Хадакоўскай.

 

Акрамя таго, як стала вядома сайту Салігорск.org ад супрацоўнікаў адной з салігорскіх школаў, у сувязі з павялічыўшайся актыўнасьцю салігорскай моладзі ў школы накіравана праверка зь Менску з мэтаю палітычных чыстак, якія могуць закрануць як моладзевых актывістаў, так і кіраўніцтва школаў.

 

Нагадаем, 5 траўня на цэнтральную плошчу Салігорска выйшлі маладафронтаўцы з расьцяжкай "Школа для ўсіх". Пад час пікету маладзёны распаўсюджвалі ўлёткі прысьвечаныя незаконнаму выключэньню Івана Шылы са школы і гвалтоўнаму закліку яго ў войска. Праз 20 хвілін на плошчу прыехалі дзьве машыны міліцыянтаў, якія затрымалі чатырох удзельнікаў (Хрысьціну Самойлву, Глеба Сноркіна, Ільлю Нагорнага, Насту Хадакоўскую) і Ільлю Шыла, які рабіў фотарэпартаж з акцыі. У міліцыі на маладзёнаў былі складзены пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства