viasna on patreon

Карэспандэнцыя вайскоўца Ігара Салаўя кантралюецца

2009 2009-05-08T12:42:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/igar_salavej.jpg

Актывіст руху “За свабоду” Ігар Салавей з Пінска, які цяпер служыць у войску ў Івацэвіцкім раёне, мае праблемы з атрыманнем карэспандэнцыі. Бывае, што яго лісты не даходзяць да адрасатаў, ці наадварот. Бывае, што атрымлівае карэспандэнцыю ў адкрытых канвертах. Хаця салдат-паштальён дастаўляе карэспандэнцыю з пошты заўсёды непашкоджаную, як ён сказаў Салаўю.

 

Карэспандэнт Радыё Рацыя пацікавілася ў намесніка камандзіра вайсковай часткі па ідэалогіі падпалкоўніка Сяргея Платонава, чаму такое адбываецца. Падпалкоўнік Платонаў паабяцаў разабрацца. Вынікам разбіральніцтва стала тое, што Ігару Салаўю тут жа прынёс пісьмо ў адкрытым канверце ад Руслана Бялевіча камандзір батарэі ст. лейтэнант Афонін. Пісьмо праляжала ў Афоніна некалькі дзён.

 

Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк разглядае гэтую сітуацыю, як парушэнне права Салаўя на асабістае жыццё. З кропкі гледжання закону, цэнзура ўводзіцца толькі ў выпадку надзвычайнага ці ўвядзення ваеннага становішча, а таксама тады, калі салдат знаходзіцца на гаўптвахце альбо ў дысцыплінарных частках. У астатніх выпадках цэнзура карэспандэнцыі забараняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства