viasna on patreon

Вацлаў Гавал: “Пакараньне сьмерцю я з прынцыповых меркаваньняў асуджаю”

2009 2009-05-08T19:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/w_hawel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарыстаўшыся прапановай сайта Радыё Свабода, праваабаронцы звярнуліся да першага прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавала з пытаньнем наконт яго адносінаў да захаваньня ў дзяржаве сьмяротнага пакараньня. Вядомы палітык і драматург  у сваіх развагах адзначыў, што ўсё жыцьцё адмаўляў гэты від кары.


- Паважаны спадар Гавал! Зараз у нашай краіне праводзіцца кампанія ў абарону права на жыццё, бо Рэспубліка Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Нажаль, мы не маем такой магчымасці прасіць вас асабіста падпісаць петыцыю, але, можа быць, вы выкажыце сваё меркаванне па гэтым пытанні. Ці мае права дзяржава забіраць жыццё ў чалавека, нават калі ён з'яўляецца апошнім злачынцам?

- Я ўсё сваё жыцьцё адмаўляў сьмяротнае пакараньне, і для меня гэта – зразумелая рэч. Тым ня менш, ведаю, што грамадзкасьць – ня толькі ў Беларусі, але і, відаць, ва ўсіх краінах – зьяўляецца прыхільніцай сьмяротнага пакараньня. Думаю, што калі б у нас быў рэфэрэндум, дык большасьць людзей таксама выступіла б за аднаўленьне сьмяротнага пакараньня. Зь нейкіх прычынаў людзям падабаецца, калі злачынцаў караюць сьмерцю. Але я яго з прынцыповых меркаваньняў асуджаю, - зазначыў Вацлаў Гавал.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства