viasna on patreon

Затрыманы намеснік старшыні Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ (дапоўнена)

2009 2009-05-07T20:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вадзім Канапацкі правёў у Цэнтральным РАУСе больш за дзве гадзіны і быў адпушчаны без складання пратаколу. пасля вызвалення ён распавёў пра сваё затрыманне.

Вадзім Канапацкі:

 

“Я выйшаў з сядзібы Партыі БНФ і праходзіў каля корпусу акадэміі міліцыі. Да мяне насустрач з мікрааўтобуса выскачылі двое чалавек і прапанавалі прайсці з імі. На маю просьбу прадставіцца і назваць прычыну, па якой я павінен з імі некуды ісці, адзін з іх махнуў пасведчаннем, павернутым да мяне тым бокам, дзе няма ніякіх дадзеных, акрамя фатаздымку і “міліцыя”. Так і не патлумачыўшы падставаў для затрымання, мяне запіхнулі ў мікрааўтобус і прывезлі ў Цэнтральны РАУС.

 

У РАУСе таксама ніводны супрацоўнік міліцыі не прадставіўся і не назваў прычыну майго затрымання. Там мне далі азнаёміцца з афіцыйным папярэджаннем аб удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якое папрасілі падпісаць, на што я адмовіўся. Пасля завялі ў пакойчык і знялі на відэакамеру. У РАУСе мяне пратрымалі больш за дзве гадзіны, пасля чаго, перапісаўшы мае дадзеныя, адпусцілі без складання пратаколу”.

 

Як зазначыў Канапацкі, адпускаць затрыманых напярэдадні акцыі пачалі таму, што ў РАУС прывозілі новых актывістаў, а месца на ўсіх не хапала.

 

Сярод затрыманых, што разам з ім заводзіліся ў Цэнтральным РАУС, В.Канапацкі назваў намесніка старшыні Моладзі БНФ Антона Каліноўскага, сакратара па асобых даручэннях Партыі БНФ Андрэя Саротніка (абодвух затрымалі на выхадзе з сядзібы БНФ), а таксама моладзевага лідэра Артура Фінькевіча і яшчэ шэраг актывістаў.

 

 

Вадзім Канапацкі, намеснік старшыні Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, быў затрыманы супрацоўнікамі спецназу, калі накіроўваўся на ланцуг салідарнасці, што ладзіўся сёння як напамін пра Юрыя Захаранку.

 

 

Да пачатку акцыі, на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы, быў затрыманы і лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель, Максім Сергіец, Аляксей Сянчыла, Сяргей Казакоў. Па інфармацыі Хартыі-97, пры затрыманні аппазіцыянераў збівалі супрацоўнікі АМАПу ў штацкім.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства