viasna on patreon

Улады папярэдзілі каардынатара Руху па Гомельшчыне

2009 2009-05-07T17:35:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ul_kacora.jpg
Уладзімір Кацора

Уладзімір Кацора

6-га траўня міліцыянты нагадалі Уладзіміру Кацору аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. На думку праваахоўнікаў, яно можа адбыцца пры адзначэнні актывістамі гадавіны знікнення Юрыя Захаранкі.

Два чалавекі ў міліцэйскай форме патэлефанавалі каля дзевяці гадзін вечара да абласнога каардынатара Руху ў кватэру і прапанавалі падпісаць паперу аб тым, што ён папярэджаны аб адказнасці за магчымае парушэнне законаў.

– Зразумела, што я адмовіўся гэта рабіць. Увогуле, неяк несурьёзна выглядае такая працэдура ў дачыненні да мяне як палітыка: пяць разоў быў адміністрацыйны арышт, неаднаразова − адміністрацыйныя штрафы, − кажа спадар Кацора.

На думку каардынатара Руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласці Уладзіміра Кацоры, візіт міліцыянтаў звязаны з 10-годдзем знікненя былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Дэмакратычныя актывісты Гомельшчыны запланавалі шэраг мерапрыемстваў да сумнай гадавіны.

− У дзяржаве на самой справе ўсё пастаўлена з ног на галову – грамадска-палітычныя актывісты нагадваюць уладам і грамадству пра знікненне экс-міністра, а яго калегі-міліцыянты робяць усё, каб гэтаму перашкодзіць, − каментуе захады уладаў гомельскі каардынатар Руху.

Сёння гомельскія прыхільнікі Руху “За Свабоду” наведваюць маці Юрыя Захаранкі ў Васілевічах. Увечары дэмакратычныя актывісты намераны прыйсці ў Гомельскае РУУС з заклікам зрабіць усё магчымае для высвятлення абставін знікнення былога кіраўніка Гомельскага упраўлення і экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства