Па справе рэгістрацыі БХД Мін’юст разглядае ананімку
https://spring96.org/be/news/28237
2009
2009-05-06T15:09:26+0300
2009-05-06T15:09:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg
Адзін з сустаршыняў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, а таксама адказны сакратар партыі Дзяніс Садоўскі сёння мелі сустрэчу з міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым. Размова ішла пра рэгістрацыю БХД.
Міністр паведаміў, што ў іхняе ведамства прыйшоў ананімны ліст ад нейкіх заснавальнікаў партыі. Цяпер праходзіць праверка па фактах, выкладзеных у лісце.
Прадстаўнікі БХД перадалі ў Міністэрства зварот ад імя ўсходнееўрапейскіх хрысціянска-дэмакратычных партый з абурэннем наконт пытання рэгістрацыі беларускай хадэцыі.
Віктар Галаванаў паабяцаў, што рашэнне аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі партыі будзе прынятае да 13 траўня.