viasna on patreon

Акцыя салідарнасьці: дзень другі

2009 2009-05-04T08:42:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/w203_s.jpg
Фота \"Радыё Свабода\". Акцыя 2 траўня

Фота \"Радыё Свабода\". Акцыя 2 траўня

А 18-й гадзіне 2 траўня каля 40 актывістаў капмпаніі «Эўрапейская Беларусь», незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт», «Моладзі БНФ», руху «Маладая Беларусь», сталі ў ланцуг салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы. Яны трымалі партрэты Мікалая Аўтуховіча й патрабавалі вызваленьня яго й іншых палітвязньняў.

Спэцназаўцы адразу выціснулі маладых людзей з Кастрычніцкай плошчы ў бок вуліцы Багдановіча, а адтуль, абкружыўшы, давялі іх уздоўж Сьвіслачы да вуліцы Арлоўскай. а дарозе спэцназаўцы жорстка зьбілі некалькі чалавек.

Маладзёнаў фільмавалі апэаратары Міністэрства ўнутраных спраў і спэцслужбаў.

Акцыі на знак салідарнасьці з палітвязьнямі мяркуецца праводзіць штодня цягам васьмі дзён.

Учора, 1 траўня, адбылася акцыя салідарнасьці з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства