viasna on patreon

Запрашэнне на прэзентацыю аналітычнага агляду ў галіне правоў чалавека

2009 2009-05-04T16:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kniga1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выйшаў з друку аналітычны агляд “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе”, падрыхтаваны праваабаронцамі.

 

У зборніку прадстаўлены аналіз стану ў галіне правоў чалавека за мінулы год, прыведзены найбольш відавочныя і характэрныя факты парушэнняў правоў і свабод грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў. Сярод аўтараў зборніку віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Тацяна Рэвяка, Юры Чавусаў.

 

Прэзентацыя аналітычнага агляду адбудзецца 4 траўня а 15 гадзіне ў памяшканні Сядзібы Партыі БНФ па адрасу: Мінск, вул. Машэрава, д.8 

 

Таксама будзе абмеркавана сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі на сучасным этапе. Сярод выступоўцаў праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, палітвязні.

 

Запрашаем ахвотных прыняць ўдзел у мерапрыемстве.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства