Суд над актывістамі АГП у Ваўкавыску пакуль не адбыўся
https://spring96.org/be/news/2816
2005
2005-09-05T10:00:00+0300
2005-09-05T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
2 верасня ў Ваўкавыскі раённы суд выклікалі двух мясцовых актывістаў АГП Аляксандра Барадаўкіна і Віталя Гуляка, на якіх былі складзеныя пратаколы аб удзеле у несанкцыянаваным пікеце 27 жніўня — падчас паўторнага правядзеньня 6-га зьезду Саюзу палякаў, паведаміла радыё Свабода.
Абодва партыйцы ў суд не зьявіліся. Як патлумачыў гарадзенскі лідэр АГП Юры Істомін, была парушана працэдура ўручэньня судовай позвы.
А.Барадаўкіну і В.Гуляку ўкінулі позвы ў паштовыя скрынкі, хаця павінны былі ўручыць ім асабіста ці іхнім родным. А па-другое, зазначыў спадар Істомін, у той дзень партыйная арганізацыя не была гатова забясьпечыць адвакацкую абарону ў судзе двум сваім актывістам.