“Чарнобыльскі шлях”: затрыманьні ў рэгіёнах
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Скрабец быў затрыманы 25 красавіка ў Лідзе.
Маладыя апазіцыянеры правялі ў горадзе пікет супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» разгарнулі на цэнтральнай плошчы расцяжку са словамі «Не новаму Чарнобылю». На месца правядзення пікету прыбылі супрацоўнікі міліцыі.
Вядома, што Яўген Скрабец збіраўся ехаць у Менск на акцыю «Чарнобыльскі Шлях – 2009». Хутчэй за ўсё, яго затрыманне з'яўляецца прэвентыўным, што часта практыкуюць улады перад акцыямі апазіцыі.
Былі затрыманыя таксама трое маладых людзей, якія праводзілі акцыю супраць будаўніцтва беларускай АЭС. Двое з іх мясцовыя актывісты апазіцыі — Ганна Бунько, Яўген Рудой, трэці — з Брэста — Яўген Скрабец.
У Бярозе пад час правядзення традыцыйнай акцыі “Свечка памяці”, прысвечанай сумнай гадавіне чарнобыльскай трагедыі, была затрыманая мясцовая актывістка і праваабаронца Тамара Шчапёткіна.