viasna on patreon

Масавыя затрыманьні актывістаў апазыцыі ў Віцебску

2009 2009-04-27T11:11:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatr-ni1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску 26 красавіка былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і руху «За свабоду», якія меркавалі зладзіць грамадзкія акцыі, але нават не пасьпелі іх распачаць.

Моладзевыя актывісты меркавалі зладзіць невялікае шэсьце ад Плошчы Свабоды па вуліцы Леніна. Аднак на месцы збору іх ужо чакалі міліцыянты на чале з начальнікам адмысловага аддзелу па ахове грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага РАУС Аляксандрам Каліноўскім, перадае «Радыё Свабода».

Супрацоўнікі міліцыі праверылі ў прысутных дакумэнты і загадалі паказаць асабістыя рэчы.У сумках актывістаў яны ўбачылі майкі з антыядэрнай сымболікай – іх маладыя людзі меркавалі надзець, перш чым ісьці па горадзе.

Аляксея Пялевіча, Алеся Галаваня, Кастуся Іванова, Ірыну Пятову і Валерыя Раманенку міліцыянты затрымалі і завезьлі ў Першамайскі райаддзел міліцыі. Актывістам патлумачылі, што хочуць праверыць, ці ня маюць яны дачыненьня да шэрагу злачынстваў, зьдзейсьненых у горадзе апошнім часам.

У апорны пункт міліцыі Кастрычніцкага раёну міліцыянты забралі яшчэ двух апазыцыйных актывістаў – сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку і беспартыйнага Валерыя Місьнікава. Іх таксама палічылі «падазронымі асобамі» – менавіта так сказалі супрацоўнікі міліцыі падчас затрыманьня. Сяргей Каваленка меўся прайсьці па вуліцы Леніна зь бел-чырвона-белым сьцягам і меў у руках дзьве даўгія драўляныя рэйкі, каб яго прымацаваць. Аднак сьцяга з кішэні ён не пасьпеў нават дастаць.

Тым часам па горадзе іншыя актывісты раздавалі ўлёткі і брашуры Эдуарда Брокарава «Міталёгія мірнага атаму». Усе яны адзначаюць, што ўздоўж цэтральнай вуліцы Леніна літаральна праз кожная 20 крокаў сустракаюцца мужчыны ў цывільным – у амаль аднолькавых бэйсболках і з рацыямі-навушнікамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства