viasna on patreon

Скаргу актывістаў Саюза Палякаў не задаволілі

2009 2009-04-21T15:19:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zpb.jpg

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Ігара Банцэра і Мечыслава Яскевіча і пакінуў без змяненняў пастанову суда Ленінскага раёна Гародні аб адміністрацыйным пакаранні ў выглядзе штрафу ў памеры 525 000 рублёў кожнаму за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

 

У сакавіку бягучага года суддзя Наталля Козел завочна прыцягнула да адказнасці актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў: Мечыслаў Яскевіч не атрымаў своечасова позву ў суд, а Ігар Банцэр па незразумелых прычынах  быў выдалены з паседжання. Гэтыя абставіны ніякім чынам не паўплывалі на рашэнне абласнога суда, які пакінуў пастанову суда Ленінскага раёна  без зменаў.

 

На думку адваката Ігара Сазановіча падобна на тое, што ў судзе былі сфальсіфікаваныя адпаведныя дакумаенты, якія і сталі падставай для вынясення канчатковага рашэння:

 

- Справа ў тым, што, прыкладам, Ігар Банцэр знаходзіўся ў судзе Ленінскага раёна падчас разгляду справы ў сакавіку, аднак суд гэта праігнараваў – былі зробленыя дакументы, якія засведчылі, што ён на  судовае паседжанне не з’явіўся. У матэрыялах справы ёсць  падцверджанне таго, што Мечыслаў Яскевіч не быў пастаўлены ў вядомасць, аднак і гэта суд не прыняў да ўвагі.

 

Падчас паседжання суддзя Уладзімір Яўхута не задаволіў хадайніцтвы Ігара Банцэра і Мечыслава Яскевіча аб запрашэнні ў суд сведкаў і журналістаў.

 

На думку актывістаў Саюза палякаў, такія дзеянні з’яўляюцца пазазаконнымі, у сувязі з чым яны маюць намер напісаць скаргу на дзеянні суддзі ва ўпраўленне юстыцыі, а само рашэнне абскардзіць у Вярхоўным судзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства