viasna on patreon

Сёння Вярхоўны Суд разглядае скаргу на адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясны” (дапаўняецца)

2009 2009-04-21T19:22:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vs_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе па справе аб адмове ў рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна” аб’яўлены перапынак да 14.00.

 

Падчас судовага паседжання былі заслуханыя тлумачэнні заяўнікоў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Яны адказалі на пытанні прадстаўніка Мінюсту Аляксандра Харытона і суддзі Вярхоўнага Суду Ігара Мільто.

 

Прадстаўніком пракуратуры ў судзе з’яўляецца Уладзімір Ляўданскі.

 

На пачатку судовага працэсу заснавальнікі “Нашай Вясны” заявілі тры хадайніцтвы: аб азнаямленні з матэрыяламі судовай справы, аб допыце ў якасці сведак сузаснавальнікаў праваабарончага аб’яднання Уладзіміра Малея і Віталя Ругайны, а таксама Алесь Бяляцкі прасіў аб правядзенні працэсу на беларускай мове. Усе тры хадайніцтвы суд задаволіў.

 

 

Сёння, 21 красавіка Вярхоўны Суд разглядае скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на адмову ў рэгістрацыі аб’яднання. Судовае паседжанне пачалося аб 11-ай гадзіне.

 

Заснавальнікі “Нашай Вясны” 19 сакавіка падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь на рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Нагадаем, што 26 лютага 2009 года Мінюст прыняў рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” -- спадкаемцы ліквідаванага ўладамі Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. 

 

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што адмова ў рэгістрацыі носіць неабгрунтаваны і незаконны характар, з’яўляецца адкрытай праявай сістэматычнай дыскрымінацыі заснавальнікаў і сяброў арганізацыі па палітычных матывах, непавагай да правоў грамадзянаў краіны, а таксама парушае міжнародныя пагадненні ў галіне правоў чалавека, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства