viasna on patreon

БХД адмоўлена ў рэгістрацыі

2009 2009-04-16T12:16:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg

Сябры аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі атрымалі адмоўны адказ з Міністэрства юстыцыі аб рэгістрацыі партыі – асноўная прычынаў адмовы, нібыта, неадпаведнасць дакументаў апытанню заснавальнікаў, якое праводзіў сам Мінюст.

 

Напрыканцы лютага заснавальнікі партыі правялі ўстаноўчы з’езд і падалі дакументы на рэгістрацыю. Пасля гэтага амаль кожнаму з падпісантаў пачалі тэлефанаваць прадстаўнікі мясцовых ідэалагічных аддзелаў, КДБ і міліцыі. Некаторых выклікалі ў адміністрацыі па месцы працы і пагражалі звальненнем, калі вернік не адмовіцца ад свайго подпісу.

 

“Мінюст, спрабуючы распытаць людзей праз паўтара-два месяцы пасля сходаў, з прыцягненнем КДБ, МУС, аддзелаў ідэалогіі мясцовых уладаў, з прымяненнем хлусні і страху, спрабаваў высветліць, а што ж ёсць неправільнага ў гэтых дакументах, заблытаць людзей і запалохаць іх” – заявіў Рацыі сустрашыня аргкамітэту партыі Павал Севярынец.

 

Адметна, што праверку дакументаў заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі праводзіў асабіста намеснік міністра юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі, за подпісам якога хрысціянскія дэмакраты і атрымалі адмоўны адказ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства