На літоўскай мяжы затрымалі беларускіх апазіцыянераў
https://spring96.org/be/news/27987
2009
2009-04-16T11:00:19+0300
2009-04-16T11:00:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/stopp.jpg
Беларускія памежнікі затрымалі на мяжы з Літвой чатырох апазыцыйных палітыкаў – лідэра АГП Анатоля Лябедзьку, былога палітвязьня Аляксандра Казуліна, намесьніка кіраўнік БНФ Вінцука Вячорка і лідэра “Эўрапейскай Беларусі”Артура Фінькевіча. Пра гэта Свабодзе паведаміў па тэлефоне лідэр АГП.
“Машыну, у якой мы ехалі ў Вільню, двойчы дагледзілі, правялі агляд маіх рэчаў, а таксама Вінцука Вячоркі і Аляксандра Казуліна. Артура Фінькевіча, у пашпарце якога стаіць штамп аб забароне выезду за межы Беларусі, наогул накіравалі назад.
Беларускія палітыкі ехалі на сустрэчу з амэрыканскімі кангрэсмэнамі ў Вільню. Яна павінны была пачацца ў 10.30