viasna on patreon

«Бобруйский курьер» выкінулі з продажу на пошце

2009 2009-04-14T14:35:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bk.jpg

Бабруйскае аддзяленне РУП «Белпошта» скасоўвае дамову на распаўсюд мясцовай недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Бобруйский курьер» праз паштовыя аддзяленні горада і раёна.

 

10 красавіка рэдакцыя выдання атрымала ліст за подпісам кіраўніцы Бабруйскага вузла паштовай сувязі Ніны Шэлех, якая паведаміла, што дамова на рэалізацыю «Бобруйского курьера» скасоўваецца з 1 траўня 2009 года. «У сувязі з нізкім узроўнем продажу», — патлумачыла спн. Шэлех.

 

Між тым, літаральна за дзесяць дзён да гэтага галоўны рэдактар «БК» Анатоль Санаценка атрымаў з таго ж паштовага прадпрыемства на подпіс дакументы аб працягу дамовы на рэалізацыю газеты. Ён падпісаў іх і адаслаў для ўзгаднення другому боку.

 

Такую рэзкую змену настрою бабруйскай пошты Анатоль Санаценка звязвае з кампаніяй ціску на «Бобруйский курьер» з боку мясцовых уладаў.

 

«У апошні час юрыдычны і эканамічны ціск на газету толькі ўзмацніўся — нягледзячы на абвешчаную беларускімі ўладамі лібералізацыю», — зазначае галоўны рэдактар. На думку А. Санаценкі, гэта можа быць помстай за тое, што ў канцы 2008 года рэдакцыя «БК» паскардзілася ў пракуратуру на незаконныя дзеянні трох чыноўнікаў Бабруйскага гарвыканкама ў дачыненні да газеты.

 

Нагадаем, што ў кіёсках «Саюздруку» «БК» не прадаецца з 2006 года. У падпісным каталогу ён ёсць, але падпіска распаўсюджваецца толькі на Магілёўскую вобласць.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства