viasna on patreon

14 траўня – марш "За незалежнасьць”

2009 2009-04-14T12:40:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mf2.jpg

Да гадавіны рэфрэндуму 1995 года 14 траўня "Малады фронт" зьбіраецца правесьці ў Менску марш "За незалежнасьць" – ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці.

 

Абвешчаны збор а 18-й гадзіне. Актывісты "Маладога фронту" хочуць мірна прайсьці да плошчы Незалежнасьці. Аднак яны не зьбіраюцца падаваць заяўку на дазвол да гарадзкіх уладаў.

 

Паводле старшыні "Маладога фронту" Зьміцера Дашкевіча, арганізатары разьлічваюць на ўдзел у акцыі соцень ці тысячаў грамадзянаў Беларусі. Яны заклікаюць усе грамадзкія арганізацыі і палітычныя партыі далучыцца да іх заявы распаўсюджанай сёньня аб тым, што дэмакратычны ўрад абраны пасьля падзеньня дыктатуры ў Беларусі ня будзе аддаваць даўгі, якія набірае гэтым часам А.Лукашэнка на захадзе і на ўсходзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства