viasna on patreon

Ідэолагі запалохваюць глыбоцкага ксяндза

2009 2009-04-13T12:37:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ajury_barok.jpg

На думку ідэолагаў Віцебшчыны, сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, якія ладзіць ксёндз Юры Барок у Глыбокім, з’яўляюцца сходкамі апазіцыі.

 

“Уся гісторыя распачалася яшчэ ў лістападзе мінулага года. 2 лістапада, у Дзень памінання продкаў, я маліўся на глыбоцкіх могілках за памерлых, а таксама за ахвяраў фашызму і камунізму, за ўсіх ахвяраў несправядлівасці мінулых часоў, - распавёў прэсавай службе “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі а. Юры Барок. - Праз некалькі дзён мяне выклікаў глыбоцкі ідэолаг Міхаіл Чарапкоўскі. Ён мяне абвінаваціў у скажэнні гісторыі, бо, на ягоную думку, нельга ставіць на аддзін узровень ахвяраў фашызму і камунізму. Чыноўнік заявіў, што не варта нават казаць пра загінулых ад камуністычнай ідэалогіі, бо насамрэч нічога такога і не было. Я ў адказ заявіў, што ў мяне ёсць свае меркаванні на гэты конт – і нішто мне не замінае па-свойму трактаваць гэтыя падзеі. На гэтым мы тады і разыйшліся”.

 

На думку вікарыя, ягоная далейшая дзейнасць у парафіі выклікала незадавальненне ідэолагаў ужо іншага ўзроўня.

 

“Пазней быў зладжаны шэраг спатканняў з гісторыкамі, пісьменнікамі, журналістамі. Напрыклад, у касцёле была сустрэча з рэдактарам “ARCHE” Валерам Булгакавым, Андрэем Дынько з “Нашай Нівы”, прэзентавалася кніга “Віня-Пых”, перакладзеная на беларускую мову Віталём Воранавым, які, дарэчы, нарадзіўся ў Глыбокім. Гэтыя сустрэчы былі менавіта гісторыка-культурніцкага плану, пра палітыку там і не вялося, - зазначыў Юры Барок. - Але днямі ў Віцебску ў аблвыканкам выклікалі канцлера, дзе паведамілі, што абласны аддзел ідэалогіі атрымаў паперу з адпаведных структур з Мінску. У паперы былі пералічаныя ўсе, так бы мовіць, правіны Глыбоччыны, у тым ліку і сустрэчы з “няправільнымі” музыкамі, пісьменнікамі, гісторыкамі і журналістамі. Ідэолагі настойліва прапанавалі прыняць меры ў адносінах да мяне і маёй дзейнасці, інакш, паводле канцлера, дзяржавай будуць ужытыя іншыя рычагі ўздзеяння. У лісце таксама было ўзгадана, што мяне затрымлівалі ў Мінску на Дзень Волі ў 2008 годзе і аштрафавалі за ўдзел у акцыі. Не забыліся і пра тое, што я ўдзельнічаў ва Ўстаноўчым з’ездзе “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”.

 

Ксёндз Юры Барок расцэньвае дзеянні выіцбскіх ідэолагаў як спробу запалохвання. “Лічу абсурдным і недарэчным, калі сустрэчы з творчымі людзьмі павінны ўзгадняцца па нейкіх ідэалагічных крытэрах”, - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства