viasna on patreon

Заява Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека і Нарвежскага Хельсінскага Камітэта наконт пераследу праваабаронцы Леаніда Свеціка

2009 2009-04-09T18:38:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fundacyja_damou_pr_chal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэкст заявы быў дасланы:

КДБ
220050, Мінск
Праспект Незалежнасці 17
Тэл. +375 17-2199299
Е-мэйл: info@kgb.gov.by

Копія: у пракуратуру Віцебска і Віцебскага раёна
210601, вул. Жэсткова 14а, Віцебск
Тэл./факс:
+375 212 47-73-27
+375 212 47-64-44

У Генеральную Пракуратуру Рэспублікі Беларусь
Спадару Г.А. Васілевічу
220050 вул. Інтэрнацыянальная 22, Мінск
Тэл. 375 17 2264360

+375 17 2264358

У Міністэрства Унутраных Справаў
Спадару У.У. Навумаву
22050, вул. Гарадскі Вал 2
Факс 00-0172-22-73-06

 

Осла, 9 красавіка 2009

 

Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека і Нарвежскі Хельсінскі Камітэт занепакоеныя абвінавачваннямі, высунутымі супраць праваабаронцы з Віцебскай вобласці Леаніда Свеціка і заклікаюць беларускія ўлады правесці празрыстае і бесстаронняе расследаванне. 31 сакавіка Віцебская абласная ўправа КДБ абвінаваціла Леаніда Свеціка ў парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага Кодэкса: артыкула 130 (распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці) і артыкула 367 (абраза гонару і годнасці Прэзідэнта).

У траўні 2008 КДБ правеў дзевяцігадзінны вобшук у кватэры Свеціка ў Віцебску. Падчас вобшуку КДБ канфіскавала ягоны кампутар, друкаваныя праваабарончыя матэрыялы і грамату з Рады Еўропы. Пасля вобшуку Свецік быў дастаўлены ва ўправу КДБ, дзе яго дапытвалі на працягу дзвюх гадзін. Пазней Свецік і Уладзімір Базан, былы галоўны рэдактар газеты “Віцебскі Кур’ер”, былі папярэджаныя аб неразгалошванні тайны следства пры ў справе пагроз з боку неанацысцкай арганізацыі “Русское Национальное Единство” (РНЕ) у адносінах да некаторых грамадзян. 18 верасня 2008 года чакалася эспертыза справы. Між тым, на Свеціка былі накладзеныя абмежаванні ў перамяшчэнні.

Свецік міжнародна прызнаны ў якасці вядучага праваабаронцы ў Віцебскай вобласці. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы пяці скаргаў адносна парушэнняў правоў грамадзян беларускімі ўладамі. Усе пяць былі прынятыя да разгляду Камітэтам па правах чалавека ў Жэневе.

Фундацыя Правоў Чалавека і Нарвежскі Хельсінскі Камітэт шкадуюць, што працягваючаеся расследаванне справы абмяжоўвае правы Леаніда Свеціка на праваабарончую дзейнасць і дапамогу ахвярам парушэнняў правоў чалавека. У гэтых адносінах беларускія ўлады павінны прытрымлівацца параграфа 8 Рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ аб узмацненні стасункаў АБСЕ з Праваабаронцамі і Нацыянальнымі Праваабарончымі Інстытутамі, што азначае, што краіны-удзельніцы АБСЕ прызнаюць “неабходнасць асаблівай увагі, дапамогі і абароны для праваабаронцаў”.

Мы заклікаем беларускія ўлады выконваць рэзалюцыю Генеральнай Асаблеі 53/144 за 1998 год пад назвай Дэкларацыя аб правах і абавязку асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць міжнародна прызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды. Паводле артыкула 12.2 Дэкларацыі, “Дзяржава павінна прадпрыняць усе неабходныя меры для забеспячэння абароны кампетэнтнымі уладамі кожнага, як індывідуальна, так і ў аб’яднанні з іншымі, […] ад фактычнай і юрыдычнай дыскрымінацыі, уціску або іншых адвольных дзеянняў у якасці наступстваў за законнае карыстанне правамі”.

Свецік быў запрошаны ў Раду Еўропы й удзельнічаў у навучальнымі візіце ў Раду ў Страсбургу 3-6 сакавіка 2008. Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека праінфармуе Генеральны Дырэктарат Рады Еўропы пы Правах Чалавека і Юрыдычных Справах, а таксама офіс Спецыяльнага Дакладчыка па Праваабаронцах аб працягваючымся расследаванні і допытах Свеціка.

З найлепшымі пажаданнямі,

Анэ Тусвік Бондэ                                               Берыт Ліндэман
Кіраўнік праектаў,                                           Старшыня аддзела інфармацыі
Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека                     Нарвежскі Хельсінскі Камітэт

Копіі былі дасланыя:
У Генеральны Дырэктарат па Правах Чалавека і Юрыдычных Пытаннях Рады Еўропы, Страсбург
Спецыяльнаму Дакладчыку ААН па Становішчы Праваабаронцаў
Спецыяльнаму Дакладчыку па Заахвочванні і Абароне Права на Свабоду Меркавання й Выказвання
АБСЕ/ОДІПЧ, Варшава
Нарвежскаму Міністэрству Замежных Справаў
Пастаяннаму Камітэту Парламента Нарвегіі па Замежных Справах
Сеці Дамоў Правоў Чалавека

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства