Актывіста Руху не прымаюць на працу
https://spring96.org/be/news/27918
2009
2009-04-09T11:42:59+0300
2009-04-09T11:42:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ruchzasvabodu_0.jpg
Актывіста Руху “За Свабоду” з Чашнікаў Аляксея Александровіча не прымаюць на працу ні на адно з прадпрыемстваў горада.
Па словах актывіста, кіраўніцтвам Чашніцкага райвыканкама дадзена ўказанне па ўсіх прадпрыемствах горада Чашнікі аб недапушчэнні яго прыёма на працу. Сябра Руха “За Свабоду” і БХД Аляксей Александровіч звязвае гэта са сваёй апазіцыйнай дзейнасцю, выданнем незалежнай газеты і адміністрыраваннем старонкі www.chashniki.info.
- Усе спробы ўладкавацца на працу заканчваліся тым, што мяне нават не пускалі на тэрыторыю прадпрыемства. Адміністрацыя горада баіцца, што я нібыта, іду на працу, каб “баламуціць” народ, - адзначае актывіст.