Магілёў: першая перамога прадпрымальнікаў
Сёньня раніцай на плошчы Леніна ў Магілёве ля будынку аблвыканкаму сабралася каля тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны выказалі свой пратэст рашэннем аблвыканкама аб павелічэнні адзінага падатку амаль у два разы.
Ад красавіка гандляры будуць вымушаныя плаціць каля 1,1 мільёну рублёў падатку штомесяц. Прадпрымальнікі Магілёва палічылі, што памер падатку эканамічна неабгрунтаваны і завышаны.
На мітынгу былі сабраныя подпісы і разам з заявай перададзеныя ў аблвыканкам.
Як паведаміў магілёўскі актывіст. старшыня гарадской арганізацыі прафсаюзу РЭП Андрэй Двігун, у аблвыканкам прапусцілі некалькі прадпрымальнікаў, міліцыя паводзіла сябе пры гэтым карэктна.
Урэшце, Магілёўскі аблвыканкам прыпыніў дзеяньне пастановы абласнога Савета дэпутатаў пра павышэньне адзінага падатку і падатку на даданую вартасьць. У абласной адміністрацыі прадпрымальнікаў запэўнілі, што наступным разам падвышэньне падатку будуць узгадняць зь імі.
Аднак пакуль невядома, на які час прыпыненае дзеяньне вышэйзгаданай пастановы