viasna on patreon

Палажанку і Карнова вывезлі ўчора ў Тарасава

2009 2009-03-26T08:36:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palashanka.jpg
Наста Палажанка

Наста Палажанка

Лідэраў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" Анастасію Палажанку і Дзяніса Карнова супрацоўнікі спецслужбаў вывезлі пад Мінск, у раён вёскі Тарасава. Як паведаміла БелаПАН Палажанка, яны з Карновым былі затрыманы прыкладна ў 17.00 каля станцыі метро "Каменная горка" ў Мінску.

"Нас сілай закінулі ў машыну, адабралі мабільныя тэлефоны, насунулі на вочы шапкі і павезлі ў Гродзенскім напрамку.

Пасля гэтага Дзяніса некуды перасадзілі, заявіўшы, што павязуць яго ў РАУС, але ў які РАУС — не сказалі. Мяне павезлі далей і высадзілі з машыны на трасе ў раёне вёскі Тарасава. Назад я дабіралася на спадарожных машынах", — паведаміла Палажанка.

Карнова, паводле яе слоў, завезлі яшчэ далей і таксама высадзілі на трасе, перад гэтым знялі з яго штаны. "Нашы таварышы на машыне паехалі яго забіраць", — сказала Палажанка. На яе думку, затрыманне было звязана са святкаваннем у Мінску Дня Волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства