Дзень Волі ў Гародні не дазволілі
https://spring96.org/be/news/27731
2009
2009-03-19T17:49:00+0200
2009-03-19T17:49:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Гарадзенскія ўлады не дазволілі гарадской арганізацыі партыі Беларускі Народны Фронт правесці ў горадзе святкаванне Дня Волі.
Намеснік старшыні гарвыканкама Ірына Сенчанкова ў пісьмовым адказе паведаміла,што мерапрыемства ў выглядзе ўрачыстага схода, прысвечанага гадавіне ўтварэння БНР на Савецкім пляцы правесці немагчыма ў сувязі з тым, што гэта мейсца не ўваходзіць у пералік ,зацверджаны гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў.
Іншай думкі прытрымліваецца старшыня Гарадзенскай гарадской суполкі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
- Усе цудоўна ведаюць,што ўлады на праводзяць на Савецкай плошчы шматлікія масавыя мерапрыемствы, калі ж справа датычыць апазыцыйных партый-то дзейнічае нейкая незразумелая забарона.