За вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа вернікі моляцца пяты год
Цягам чатырох гадоў вернікі штовечар прыходзяць да касьцёла Сьвятога Язэпа, каб памаліцца на прыступках уваходу ў будынак. Тыя, хто з розных прычынаў прыйсьці ня здольны, вызначыў для сябе пэўныя дні посту, які ахвяруе за справу вяртаньня сьвятыні. Напачатку акцыі да людзей прыходзілі чыноўнікі гарадзкой адміністрацыі з абяцанкамі вырашыць пытаньне. Аднак і па сёньня ніякіх зрухаў з боку ўлады не адбылося, кажа адна з актывістак руху Ганна Сіўчык:
“На сёньняшні дзень працягваецца пост і малітва. З боку ўладаў няма ніякіх канкрэтных крокаў у тым кірунку, якім было абяцана. Людзі трымаюцца выключна на веры. Спадзяемся, што нашае пытаньне будзе вырашана станоўча, бо Бог мацнейшы за ўсялякую ўладу. І нават, калі сёньня ад пэўных людзей залежыць, каб трымаць касьцёл у сваіх бязбожных руках, то ў рэшце рэшт гэта вырашыцца так, як захоча Пан Бог”.
Менгарвыканкам заплянаваў перадаць будынкі сьвятыняў інвэстарам для пераўладкаваньня ў гатэльна-забаўляльны комплекс. У адказ вернікі сабралі больш за 30 тысяч подпісаў да кіраўніка краіны. Зьвярталіся яны таксама ў розныя іншыя інстанцыі, аднак станоўчага адказу так і не атрымалі. Вайсковая камэндатура і пракуратура вызвалілі будынак кляштара, але ў касьцёле па-ранейшаму месьціцца Споўнілася чатыры гады, як вернікі розных каталіцкіх парафіяў моляцца за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску. Ад верасьня некалькі дзесяткаў чалавек таксама трымаюць малітоўны пост. Такім чынам акцыя за вяртаньне касьцёлу працягваецца.
Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва, а таксама архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі. Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч неаднойчы выказваўся на гэтую тэму:
“Аб касьцёле Сьвятога Язэпа падчас сустрэч з прадстаўнікамі ўлады я заўсёды кажу. Там адным махам, як кажуць, пытаньне вырашыць нельга. Нават з тае нагоды, што там знаходзіцца архіў. Архіў неабходна кудысьці перанесьці, для гэтага неабходны будынак збудаваць. Там працуюць людзі. І калі б сёньня мне сказалі, што мы выганім людзей на вуліцу, то я буду супраць гэтага. Бо гэта супярэчыць сацыяльнаму навучаньню каталіцкага касьцёла. Мне ўдалося вярнуць тут, у Беларусі, 97 каталіцкіх касьцёлаў у 1989-1991 гадах. Але былі такія выпадкі, калі я казаў, што добра, сёньня мы бярэм толькі закрыстыю. Бо далей – фабрыка, там людзі працуюць. Я іх на вуліцу выганю? Заўтра да мяне прыйдуць дзеці і скажуць, што ім няма чаго есьці. Гэта было б не справядліва. Трэба шукаць мяккіх спосабаў вырашэньня праблемы. Я заўсёды гэтае пытаньне падымаю. Калі яно будзе вырашанае і якім чынам – мне цяжка сказаць”.
Спадзяваньні на вяртаньне касьцёлу вернікі ўскладаюць на абвешчаную вышэйшымі ўладамі краіны лібэралізацыю ўсіх галінаў жыцьцядзейнасьці ў Беларусі. Спадзяваньні пакуль ня спраўджваюцца, і вось як гэта тлумачыць палітоляг Уладзімер Мацкевіч:
“Што тычыцца канфэсійных пытаньняў, то тут ня толькі ніякіх прыкметаў лібэралізацыі няма, але нічога не зьмянілася з самых цяжкіх часоў. Гэта тычыцца і вяртаньня вернікам розных канфэсій будынкаў, якія належаць ім гістарычна. Гэта і стаўленьне да царквы “Новае жыцьцё”, і іншыя прыклады. Лібэралізацыя ніяк не прасунулася туды, дзе дзяржава лічыць, што гэта ніяк не паўплывае на дачыненьне рэжыму з Эўропай”.
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар ордэну бэрнардынцаў у Менску былі заснаваныя ў XVII стагодзьдзі. Яны ўваходзілі ў кляштарны комплекс, дзе ў розныя гады працавалі пачатковая школа, школа філязофіі, бібліятэка на паўтары тысячы тамоў. У 1863 годзе манахі-бэрнардынцы падтрымалі паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пасьля яго здушэньня ўсе яны былі гвалтоўна выселеныя ў Магілёў, а кляштар зачынены. У касьцёле некаторы час мясьцілася праваслаўная царква, а ў 1872 годзе ён быў перабудаваны пад архіў. Сёньня тут месьціцца "Архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі", а таксама "Архіў літаратуры й мастацтва Беларусі". Будынак былога кляштару да нядаўняга часу займалі вайсковая камэндатура й пракуратура. Два гады таму вернікі-каталікі распачалі вулічныя набажэнствы за вяртаньне каталіцкіх сьвятыняў. Аднак гэтае пытаньне па-ранейшаму застаецца нявырашаным. Стала вядома, што ўлады прынялі рашэньне пабудаваць на месцы кляштарнага комплексу забаўляльны цэнтар з гатэлем і падземнымі гаражамі.