viasna on patreon

Фэрэра-Вальднер – Сурвіле: “Спадзяюся, улада ўстрымаецца ад затрыманьняў”

2009 2009-03-20T13:22:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/b_ferrero_waldner1.jpg

Эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр даслала ліст старшыні Рады БНР Івонке Сурвіле.

Ліст быў дасланы ў адказ на зварот Івонкі Сурвілы у сувязі з рэпрэсіямі супраць актывістаў апазыцыі ў Беларусі, у прыватнасьці, гвалтоўным прызывам у войска некаторых моладзевых актывістаў.

 

У сваім лісьце Ферера-Вальднэр сказала, што гэтыя падзеі, як і часовае пазбаўленьне волі за ўдзел у несанкцыянаваных сходах, яе “вельмі турбуюць”.

 

Яна піша, што пад час спатканьня са спадаром Мартынавым ў Брусэлі 27 студзеня Эўразьвяз прызнаў пэўныя пазытыўныя крокі, прынятыя беларускімі ўладамі пасьля вызваленьня палітвязьняў у жніўні 2008 году. Адначасна Фэрэра-Вальднэр выказала спадзяваньне, што “Беларусь зробіць больш пераканаўчыя захады”, і ўлада “устрымаецца ад затрыманьняў людзей за ўдзел у несанкцыянаваных сходах”.

 

Эўракамісар запэўніла старшыню Рады БНР, што яна “асабіста сочыць за падзеямі ў Беларусі і будзе працаваць над далейшымі крокамі ў кірунку дэмакратызацыі”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства