viasna on patreon

Актывістаў палохаюць выключэньнем са школы

2009 2009-03-20T09:58:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Салігорскаму маладафронтаўцу Андрусю Тычыне пагражаюць выключэньнем са школы.  На днях маладзёна выклікалі ў гарвыканкам на "прафіляктычную" гутарку да намесьніцы кіраўніка аддзела адукацыі Алы Бародзіч.

Чыноўніца адкрытым тэкстам прыгразіла адзінаццаціклясьніку выключэньнем і заявіла, што ў выпадку ягонага зьяўленьня 25 сакавіка на Дне Волі ў Менску пра атэстат аб сярэдняй адукацыі можна будзе забыцца.

Гэта ўжо ня першы выпадак пагрозаў на адрас Андруся Тычыны з боку кіраўніцтва гораду. Апошні час аналягічныя гутаркі адбываліся пасьля ўдзелу маладзёна ў акцыі-пэрформансе супраць незаконнага прызыву.

Падобна на тое, што Тычына мае шанец прайсьціся шляхам Івана Шылы, якога напярэдадні апошняга іспыту незаконна выключылі са школы, а праз паўгады гвалтоўна ізалявалі ў войску. Бо покуль на рэпрэсіўныя дзеяньні ўладаў такога кшталту беларускае грамадзтва і міжнародная супольнасьць адэкватнага і эфэктыўнага адказу не знайшлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства