У крымінальнай справе адмоўлена
Салігорская пракуратура адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы па факце самагубства праваабаронцы Яны Паляковай. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў пракуратуры
“Праверка скончана. Прыкметаў таго, што Яну Палякову давялі да самагубства не знойдзена”, – заявіў супрацоўнік пракуратуры.
Нагадаем, праваабаронца Яна Палякова скончыла жыцьцё самагубствам у ноч на 7-га сакавіка ў сваёй кватэры ў Салігорску. За 3 дні да таго Салігорскі суд прызнаў жанчыну вінаватай у ілжывым даносе на супрацоўніка міліцыі і асудзіў на 2,5 года “хіміі”. Яна Палякова вінаватай сябе не прызнала і пасьля суду сказала знаёмым, што “ніколі ня будзе зэчкай”.
На пахаваньні Паляковай прадстаўнікі грамадзкасьці запатрабавалі расьсьледаваньня прычын яе сьмерці пракуратурай. У пракуратуры Салігорску праверка па факце самагубства Яны Паляковай пачалася 7 сакавіка.