Ператрусы без пратаколаў прызналі законнымі
Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менгарвыканкама не знайшло ніякіх парушэньняў у дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі падчас ператрусу ў актывістаў «Маладога Фронту» 14 лютага.
Ян нагадвае прэс-служба «Маладога Фронту», за некалькі гадзін да акцыі ў дзень святого Валянціна на кватэры, што здымаюць маладафронтаўцы Валер Мацкевіч, Мікола Дземідзенка і Вадзім Ханяўка, супрацоўнікі КДБ і міліцыі правялі ператрус, ня маючы на то санкцыі пракурора. У выніку вобшука былі сканфіскаваны маладафронтаўскія матэрыялы, асабістая тэхніка, грошы і інш. Ніякіх пратаколаў міліцыянты не складалі.
У той жа дзень Валер Мацкевіч падаў скаргу ў пракуратуру Фрунзенскага раёна на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.
Па выніках праверкі прыйшоў адказ з Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкама. Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкама Гайдукевіч паведаміў, што заява была разгледжана, «у дзеяньнях супрацоўнікаў міліцыі Фрунзенкага РУУСа г. Менска парушэньняў не дапушчана».
Валер Мацкевіч будзе абскарджваць прынятае рашэньне ў Менскай гарадзкой пракуратуры.
Як зазначае прэс-служба «Маладога Фронту», праз тыдзень пасьля ператрусу маладафронтаўцаў выклікалі ў міліцыю і павернулі частку сканфіскаванай тэхнікі, але сапсаваную. Грошы, што адкладаліся на аплату кватэру, балёнікі з фарбаю, газэты і г.д не вярнулі, паведамляе Хартыя-97