viasna on patreon

Маюцца важкія падставы для прызнання прысуду Яне Паляковай незаконным і неабгрунтаваным

2009 2009-03-16T17:14:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pahavanne_paliakovaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці лічаць, што існуюць важкія падставы для прызнання прысуду, вынесенага Яне Паляковай, незаконным і неабгрунтаваным.

 

У пятніцу, 13 сакавіка, у суд Салігорска пададзена касацыйная скарга на прысуд, вынесены Яне Паляковай. Касацыйнае абскарджанне  неабходна дзеля таго, каб шляхам адмены абвінаваўчага прысуду і спынення справы рэабілітаваць праваабаронцу. Тым болей, што сама Яна цалкам не прызнавала сваёй віны.

 

Высветлілася, што маюцца істотныя парушэнні Крымінальна-працэсуальнага закону падчас папярэдняга следства і судовага паседжання, у тым ліку – парушэнне права на абарону.

 

Суд належным чынам не даў ацэнку доказам з пункту гледжання дастатковасці і дакладнасці для вынясення абвінаваўчага прысуду, а таксама не даследаваў усебакова і аб’ектыўна ўсе абставіны справы. Відавочная неаб’ектыўнасць і абвінаваўчы ўхіл з боку суда пры разглядзе справы.

 

Падчас суда не былі даследаваныя доказы з боку абароны. Суд таксама прыняў да ўвагі доказы, якія зьяўляюцца недапушчальнымі, паколькі здабытыя з парушэннем патрабаванняў Крымінальна-працэсальнага кодэксу. Да такіх матэрыялаў, напрыклад, адносіцца відэазапіс з РУУС.

 

Суд не прыняў да ўвагі, што ў Яны Паляковай меліся цялесныя пашкоджанні, якія, па заключэнні судмедэкспертызы, маглі быць атрыманыя пры названых ёю абставінах.

 

Трэба адзначыць, што справа па скарзе Яны Паляковай была на кантролі Генпракуратуры. Менавіта па ўказанні Генпракуратуры супраць Яны Паляковай была ўзбуджаная  крымінальная справа па абвінавачанні ў ілжывым даносе.

 

Нагадаем, што рашэннем Салігорскага суда ад 3 сакавіка Яне Паляковай быў вынесены прысуд па частцы 2 артыкулу 400 Крымінальнага кодэксу РБ – «Загадзя ілжывы данос». Праваабаронцу асудзілі да 2 год і 6-ці месяцаў абмежавання волі (так званай «хіміі»). У ноч на 7 сакавіка Яна Палякова скончыла жыццё самагубствам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства