Масавая дактыласкапія – ужо і ў навучальных установах
https://spring96.org/be/news/27503
2009
2009-03-02T11:30:11+0200
2009-03-02T11:30:11+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/adbitki.jpg
Міліцыянты разам з адміністрацыяй Лідзкага каледжа праводзяць масавую дактыласкапію ў сваіх навучэнцаў.
Як стала вядома ад аднаго з выкладчыкаў навучальнай установы, які не пажадаў агучваць сваё імя, у Лідзкім каледжы пры Гарадзенскім унівэрсытэце імя Я. Купалы праводзіцца масавая дактыласкапія.
Міліцыянт і загадчык адзьдзяленьня бяруць адбіткі пальцаў наўпроста падчас заняткаў – і ў хлапцоў, і дзяўчатаў. Свае дзеяньні яны тлумачаць тым, што адбіткі пальцаў неабходны для ваенкамата, для пашпарта.
Вучням, якія адмаўляліся рабіць дактыласкапію, пагражалі праблемамі ў вучобе.
Гэта першы вядомы выпадак, калі праводзіцца незаконная масавая дактыласкапія ў юнакоў і дзяўчат у навучальнай установе.