viasna on patreon

Беларусь наведваюць упаўнаважаныя па правах чалавека з 4 еўрапейскіх краінаў

2009 2009-02-26T10:14:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/europa.jpg

Сёння ў Беларусь прыязджаюць упаўнаважаныя па правах чалавека з чатырох еўрапейскіх краін: Нямеччыны, Даніі, Нідэрландаў і Фінляндыі. Мэта іх двухдзённага візіту — "атрыманне інфармацыі аб развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі пасля вызвалення палітычных зняволеных і мінулагодніх парламенцкіх выбараў".

 

Запланаваныя перамовы омбудсменаў з першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатолем Куляшовым, намеснікам міністра юстыцыі Алай Бадак і прадстаўнікамі Міністэрства замежных справаў. Дэлегацыя таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

 

Напярэдадні візіту, нямецкі омбудсмен Гюнтэр Ноаке вітаў "нядаўнія крокі беларускіх уладаў у кірунку дэмакратычных рэформ". Пры гэтым ён зазначыў, "на шляху да рэальных і ўстойлівых рэформ павінны быць зроблены яшчэ многія істотныя захады, уключаючы дыялог з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю". Былы палітвязень Аляксандр Казулін такі аптымізм не зусім падзяляе:

 

- Мы вітаем усе гэтыя крокі, але таго аптымізму, асабліва ў дачыненні да захавання правоў чалавека і грамадзяніна ў нашай краіне, я не падзеляю. І лічу, што ў гэтым кірунку нам яшчэ рухацца і рухацца.

 

Старшыня Беларускага хельсінскага камітэту Алег Гулак лічыць візіт важным крокам у працэсе дыялогу:

 

- Гэта насамрэч важны крок у працэсе, які зараз адбываецца. І важна, каб дыялог быў скіраваны ў бок паляпшэння правоў чалавека і інстытуалізацыі гэтых зменаў.

 

Нямецкі омбудсмен апошні раз наведваў Менск у красавіку 2006 года пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства